У святочны і ўрачысты дзень - 1 верасня, навучэнцы 6 "Г" класа атрымалі свой першы ўрок ведаў у гімназічным куточку нашай гістарычнай спадчыны. Урок прайшоў пад тэмай "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". Шасцікласнікі пераканаліся ў тым, што памяць народа захоўваецца і перадаецца праз родную мову, якую трэба шанаваць і паважаць!