На пярэдадні Дня Перамогі 7 і 8 мая класнымі кіраўнікамі Аленай Яўгеньеўнай Жыгалка (7 "В"), Святланай Леанідаўнай Ёрш (8 "Г"), Святланай Ігнацьеўнай Данільчык (5 "Д") было арганізавана мерапрыемства "І слава, і гонар, і боль...", прысвечанае 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Кіраўніком аб'яднання "Вяртанне памяці" Таццянай Рыгораўнай Радомскай была падрыхтавана экспазіцыя з экспанатаў і кніг на тэму вайны. Яна агучыла аповеды-успаміны людзей, якія перажылі вайну, разам праглядзелі відэа-ролік "Дзеці за калючым дротам", створаны вучнямі.