15 мая, у Дзень сям'і, класны кіраўнік Алена Мікалаеўна Агандзеева разам з кіраўніком аб'яднання "Вяртанне памяціі" Таццянай Рыгораўнай Радомскай правялі у 3 "А" класе экскурс да экспанатаў народнай творчасці "Сакрэты бабулінага куфэрка".
Праз прымаўкі, прыказкі і загадкі дзеці пазнаёміліся з забытымі рэчамі, якія былі створаны іх прабабулямі і прадзядулямі. Праслухалі вершы у выкананні Азарчык Анастасіі. Асабліва спадабалася дзецям гуляць у народныя гульні "Паясок " і "Ручаёк".