Дзень музея ў гімназіі ўшанаваны аповедамі: "Пра што апавядае музейны экспанат...", "Юныя героі Вялікай Айчыннай вайны". Вучні 6 "Г" класа (класны кіраўнік Лопуць Ірына Уладзіміраўна) пазнаёміліся з праігрывацелем, пласцінкамі, экспазіцыяй значкоў, з піянерскімі песнямі, кніжкамі пра піянераў-герояў: Марата Казея, Лёню Голікава, Зіну Партнову.
Падрыхтавалі мерапрыемства ўдзельнікі аб'яднання "Вяртанне памяці" пад кіраўніцтвам Таццяны Рыгораўны Радомскай.